~~META: title = Віктар Гардзей — Жнівень &keywords = жыта, жнівень &abstract = Чытаць верш Віктара Гардзея "Жнівень" &iftrue = nan ~~ ====== Віктар Гардзей — Жнівень ====== Год багаты, умалотны.\\ Пахне жытам і раллёй.\\ Жнівень белыя палотны\\ Рассцілае над зямлёй.\\ \\ У тумане на балоце\\ Пратрубілі журавы.\\ Гай стаіць у пазалоце,\\ Парыжэлі паплавы.\\ \\ Над лясамі, над лугамі\\ Праплыве гусіны клін.\\ Не змываецца дажджамі\\ Чырвань яркая з калін.\\ \\ На хмурынцы гром паехаў\\ Міма сосен і дубоў.\\ Многа яблык і арэхаў,\\ Многа ягад і грыбоў.\\ \\ Пазбіраюць людзі дбайна\\ Лета шчодрыя дары.\\ Сціхлі на палях камбайны –\\ загудзелі трактары.\\ \\ За асінкай, за вярбою\\ Восень – рыжаю лісой.\\ Пахне жытам і раллёю\\ Перад новаю сяўбой. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-лета]] * [[ibdc.ped>летам-у-бары]] * [[ibdc.ped>шчаслівая-ўсмешка-лета]] * [[творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-плакала-лета-зямлю-пак]] * [[творы/якуб-колас/якуб-колас-лета]]