Віктар Гардзей — Дзятлы-майстры

Дзятлы майструюць тут і там
Дамкі з адным ваконцам:
Дупло – шпакам, дупло – драздам,
Дупло – сіваваронцы.
З цямна лясныя цесляры
Дзяўбуць нястомна дрэвы,
Бо вельмі ж любяць на зары
Сваіх суседзяў спевы.

Падобныя старонкі