Віктар Гардзей — Гэты тоўсценькі янот

Вось чысцёха дык чысцёха
Гэты тоўсценькі янот:
Высцілае норку мохам,
Бруднай ежы – ані ў рот.

Мышку зловіць пад абрывам,
Яйкі ў птушак украдзе,
Потым ён сваю спажыву
Прапалошча у вадзе.

Ён жыве наўскрай балота
Каля рэчкі з чыстым дном.
Нездарма, як бач, янота
Сталі зваць паласкуном.

Падобныя старонкі