~~META: title = Віктар Гардзей — Гэты тоўсценькі янот &keywords = чысцёха &abstract = Верш Віктара Гардзея "Гэты тоўсценькі янот" &iftrue = nan ~~ ====== Віктар Гардзей — Гэты тоўсценькі янот ====== Вось чысцёха дык чысцёха\\ Гэты тоўсценькі янот:\\ Высцілае норку мохам,\\ Бруднай ежы – ані ў рот.\\ \\ Мышку зловіць пад абрывам,\\ Яйкі ў птушак украдзе,\\ Потым ён сваю спажыву\\ Прапалошча у вадзе.\\ \\ Ён жыве наўскрай балота\\ Каля рэчкі з чыстым дном.\\ Нездарма, як бач, янота\\ Сталі зваць паласкуном. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/віктар-гардзей/віктар-гардзей-каламутная-вада]] * [[ibdc.ped>янот-паласкун]] * [[творы/віктар-гардзей/віктар-гардзей-старыя-жорны]] * [[творы/эдуард-валасевіч/эдуард-валасевіч-янот-і-крот]] * [[творы/віктар-гардзей/віктар-гардзей-лясная-трывога]]