~~META: title = Віктар Гардзей — Гультайка &keywords = гняздо &abstract = Верш Віктара Гардзея "Гультайка" &iftrue = nan ~~ ====== Віктар Гардзей — Гультайка ====== Мець сваё гняздо – ці чулі? –\\ Захацелася зязюлі.\\ Сойка вучыць: – Ты з ялінак\\ Наламі сухіх галінак.\\ Раіць ластаўка: – За рэчкай\\ Глею многа для гняздзечка.\\ Дзяцел кажа: – Слухай, любка,\\ Выдзеўбі дупельца дзюбкай.\\ Бусел хмыкнуў: – Лепш вясною\\ Кола зацягні на хвою.\\ Птушкі ўсе ляцяць з парадай,\\ Ды зязюля ім не рада:\\ – Гэта столькі многа працы?\\ Не, не трэба мне палацы!\\ І ў гняздо заранцы яйка\\ Зноў падкінула гультайка. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/янка-брыль/птушкі-i-гнёзды-гнёзды-за-дымам-аповесць]] * [[творы/янка-брыль/раман-янкі-брыля-птушкі-і-гнёзды-вобраз-]] * [[ibdc.ped>птушкі-шчасця]] * [[творы/янка-брыль/птушкі-i-гнёзды-сцюдзёны-вырай-аповесць-]] * [[творы/янка-брыль/увесь-свет-адзін-дом-па-раману-янкі-брыл]]