~~META: title = Віктар Гардзей — Граматыка лесу &keywords = мовы, цвіце &abstract = Чытаць верш Віктара Гардзея "Граматыка лесу" &iftrue = nan ~~ ====== Віктар Гардзей — Граматыка лесу ====== //М. Р. Каваленку.// \\ Шумлівы лес –\\ Падручнік роднай мовы.\\ Тут дрэвы,\\ Як назоўнікі,\\ Стаяць,\\ А птушкі утвараюць дзеясловы –\\ Пяюць і свішчуць,\\ Звоняць і крычаць.\\ \\ Прыметнікамі бор здалёк прыметны –\\ Зеленачубы,\\ Стройны,\\ Залаты.\\ Сустрэне гай займеннікам прыветным:\\ Нібы з сябрамі,\\ 3 намі ён на «ты».\\ \\ Зязюля раніцой лічэбнік вучыць –\\ Плыве наўсцяж стараннае «ку-ку».\\ Цвіце багун.\\ Цвіце чабор гаючы.\\ Вісяць,\\ Што коскі,\\ Шышкі пры суку.\\ \\ Грыбы, нібы часціцы і прыслоўі,\\ Хаваюцца\\ Сярод імхоў і траў.\\ У верасным,\\ Сунічным палясоўі\\ Я ласкавыя словы напаткаў.\\ \\ Звіні ж вякамі,\\ Мова,\\ Па-над краем –\\ У жніўні дзень,\\ На лузе,\\ Пры сасне!\\ Жыццё не адмаўляе,\\ А сцвярджае\\ Адмоўная часціца мовы – «не».\\ \\ Не знішчым іх,\\ Не спляжым,\\ Не загубім –\\ Сваіх азёр, лугоў, сваіх лясоў.\\ І родны край і мову не разлюбім –\\ У кожным сэрцы гэты дзеяслоў! \\ \\ Крыніца: Гардзей В. Засевак Радзімы: Вершы. – Мн.: Маст. літ., 1983. – 94 с. ===== Падобныя старонкі ===== * [[слоўнік/няўласна-простая-мова]] * [[слоўнік/аўтарская-мова]] * [[слоўнік/літаратурная-мова]] * [[слоўнік/мова-мастацкай-літаратуры]] * [[слоўнік/вершаваная-мова]]