~~META: title = Віктар Гардзей — Вочы Твае &keywords = бачу, вачах &abstract = Чытаць верш Віктара Гардзея "Вочы Твае" &iftrue = nan ~~ ====== Віктар Гардзей — Вочы Твае ====== Срэбрам ранішніх рос,\\ Зорнай яснасцю ночы\\ I пяшчотай бяроз\\ Твае свецяцца вочы.\\ \\ Сінь ільноў на палях\\ I даверлівасць кветак\\ Засталіся ў вачах\\ Ад спякотнага лета.\\ \\ Бачу ў іх, як зары\\ Ружавее палоска.\\ Бачу ў іх, як гарыць\\ Мак пунсовы за вёскай.\\ \\ Быў я тут у журбе\\ I ў абдымках гарачых,\\ I такім я сябе\\ У вачах тваіх бачыў.\\ \\ Сонца свеціць ярчэй.\\ Жыта выспела ў полі.\\ Смутак любых вачэй\\ Мне б не бачыць ніколі. \\ \\ Крыніца: Галасы вёснаў: Сучасная беларуская паэзія / Уклад. А. І. Бельскі, У. А. Дзіско; – Мінск: Полымя, 1997. – 318 с. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/віктар-гардзей/віктар-гардзей-падарожжа-ў-цельшына]] * [[творы/віктар-гардзей/віктар-гардзей-старыя-жорны]] * [[творы/віктар-гардзей/віктар-гардзей-каламутная-вада]] * [[творы/віктар-гардзей/віктар-гардзей-бедная-басота-урывак]] * [[творы/віктар-гардзей/віктар-гардзей-лясная-трывога]]