Лес і луг пасля адлігі абудзіў вясёлы звон. Па рацэ сплываюць крыгі – за снягамі наўздагон. Так звінелі, так звінелі, лёд зламаўшы, ручайкі, што на звон іх прыляцелі сустракаць вясну шпакі.