~~META: title = Віктар Гардзей — Веснавыя ручайкі &keywords = звон, звінелі &abstract = Верш Віктара Гардзея "Веснавыя ручайкі" &iftrue = nan ~~ ====== Віктар Гардзей — Веснавыя ручайкі ====== Лес і луг пасля адлігі\\ абудзіў\\ вясёлы звон.\\ Па рацэ сплываюць крыгі –\\ за снягамі наўздагон.\\ \\ Так звінелі, так звінелі,\\ лёд зламаўшы,\\ ручайкі,\\ што на звон іх прыляцелі\\ сустракаць вясну шпакі. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/віктар-гардзей/віктар-гардзей-падарожжа-ў-цельшына]] * [[творы/віктар-гардзей/віктар-гардзей-бедная-басота-урывак]] * [[творы/віктар-гардзей/віктар-гардзей-каламутная-вада]] * [[творы/віктар-гардзей/віктар-гардзей-лясная-трывога]] * [[творы/віктар-гардзей/віктар-гардзей-старыя-жорны]]