творы:віктар-гардзей:віктар-гардзей-буславы-боты
Гэта старая версія дакумента!
Віктар Гардзей — Буславы боты
У чырвоных новых ботах
Ходзіць бусел па балотах.
Боты ў бусла да калень,
Бусел сёння цэлы дзень
То палюе на вужак,
То на жаб
Наводзіць жах.
Нахадзіўся між балот,
Ды вось толькі цісне бот!
Як тут буслу цераз гаць
Да лясочка даскакаць?
Бусел кажа: – Не магу,
Не дайду, не дабягу…
Вось чаму ён у лазе
На адной стаіць назе.
Падобныя старонкі
- віктар-гардзей/віктар-гардзей-старыя-жорны
- віктар-гардзей/віктар-гардзей-бедная-басота-урывак
- віктар-гардзей/віктар-гардзей-лясная-трывога
- віктар-гардзей/віктар-гардзей-каламутная-вада
- віктар-гардзей/віктар-гардзей-падарожжа-ў-цельшына
творы/віктар-гардзей/віктар-гардзей-буславы-боты.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1