~~META: title = Віктар Гардзей — Буславы боты &keywords = боты, бусел &abstract = Верш Віктара Гардзея "Буславы боты" &iftrue = nan ~~ ====== Віктар Гардзей — Буславы боты ====== У чырвоных новых ботах\\ Ходзіць бусел па балотах.\\ Боты ў бусла да калень,\\ Бусел сёння цэлы дзень\\ То палюе на вужак,\\ То на жаб\\ Наводзіць жах.\\ Нахадзіўся між балот,\\ Ды вось толькі цісне бот!\\ Як тут буслу цераз гаць\\ Да лясочка даскакаць?\\ Бусел кажа: – Не магу,\\ Не дайду, не дабягу...\\ Вось чаму ён у лазе\\ На адной стаіць назе. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/віктар-гардзей/віктар-гардзей-старыя-жорны]] * [[творы/віктар-гардзей/віктар-гардзей-бедная-басота-урывак]] * [[творы/віктар-гардзей/віктар-гардзей-лясная-трывога]] * [[творы/віктар-гардзей/віктар-гардзей-каламутная-вада]] * [[творы/віктар-гардзей/віктар-гардзей-падарожжа-ў-цельшына]]