~~META: title = Віктар Гардзей — Барсук і сарока &keywords = барсук, сарока, снег &abstract = Верш Віктара Гардзея "Барсук і сарока" &iftrue = nan ~~ ====== Віктар Гардзей — Барсук і сарока ====== Прыйшла вясна, снягі расталі,\\ і птушкі ў пушчы засвісталі.\\ Барсук зірнуў з нары глыбокай.\\ – Праспаў зіму! – крычыць сарока.\\ \\ – Скажы, аднак, – барсук пытае, –\\ калі ж яна зноў завітае?\\ – Як толькі нагуляеш тлушчу,\\ тады і снег засыпле пушчу.\\ \\ Барсук да ежы так ахвочы:\\ палюе нават сярод ночы.\\ Яшчэ не выпадзе снег белы –\\ ён ляжа ў спячку, растаўсцелы.\\ \\ Сарока ж не дае праходу:\\ – Барсук зімы не бачыў зроду! ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/віктар-гардзей/віктар-гардзей-лясная-трывога]] * [[ibdc.ped>сарока-нянька]] * [[творы/віктар-гардзей/віктар-гардзей-сарочына-цырульня]] * [[ibdc.ped>сарока-белабока]] * [[творы/ян-баршчэўскі/белая-сарока]]