~~META: title = Віктар Гардзей — Апалон &keywords = апалон &abstract = Чытаць верш Віктара Гардзея "Апалон" &iftrue = nan ~~ ====== Віктар Гардзей — Апалон ====== Матылёк, названы апалонам,\\ Тут, на Беларусі, рэдкі госць.\\ Вось чаму ахоўваюць законам\\ Дзіўную такую прыгажосць.\\ \\ Ён жыве наогул там, дзе сопкі,\\ Дзе з гарамі зліўся небасхіл.\\ Буйныя аранжавыя кропкі –\\ Яркая аздоба снежных крыл.\\ \\ На палянах у цішы вясковай\\ Кружыцца між кветак і травы.\\ Апалона спудзіш выпадкова –\\ Упадзе на дол як нежывы.\\ \\ Прыляцеў да нас з лугоў альпійскіх,\\ Дык сачок, аматар, выкінь вон.\\ Беларускі, польскі ці латвійскі,\\ Апалон заўсёды апалон! ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/віктар-гардзей/віктар-гардзей-лясная-трывога]] * [[ibdc.ped>ці-прыляціць-адмірал]] * [[ibdc.ped>захапленне-прыгажосцю]] * [[ibdc.ped>матылёк]] * [[ibdc.ped>матылёк-паводле-у-аляхновіча]]