~~META: title = Вера Вярба — Трыялет &keywords = пачую, навальніцы, набліжэнні, голасу, далёкі, водгук &abstract = Чытаць "Трыялет" Веры Вярбы &iftrue = nan ~~ ====== Вера Вярба — Трыялет ====== Пачую ў набліжэнні навальніцы\\ Далёкі водгук голасу твайго\\ I цішыню настоеных лугоў\\ Пачую ў набліжэнні навальніцы.\\ На сэрцы стала лёгка ад таго:\\ Прыйшла зіма, а лета будзе сніцца...\\ Пачую ў набліжэнні навальніцы\\ Далёкі водгук голасу твайго.\\ \\ 1984\\ \\ Крыніца: Вярба В. Апошні верасень: Выбранае: Вершы і паэмы / Прадм. У. П. Някляева. – Мн.: Маст. літ., 1995. – 270 с. ===== Падобныя старонкі ===== * [[слоўнік/трыялет]] * [[творы/еўдакія-лось/еўдакія-лось-трыялет]] * [[творы/рыгор-барадулін/рыгор-барадулін-юнацтва-светлая-часіна]] * [[творы/эдуард-акулін/эдуард-акулін-трыялет]] * [[творы/данута-бічэль-загнетава/данута-бічэль-загнетава-не-называй-мяне-]]