~~META: title = Вера Вярба — Схіляецца ніва да самай зямлі... &keywords = зямлі &abstract = Верш Веры Вярбы "Схіляецца ніва да самай зямлі..." &iftrue = nan ~~ ====== Вера Вярба — Схіляецца ніва да самай зямлі... ====== Схіляецца ніва да самай зямлі,\\ У кветках паснулі ад спёкі чмялі,\\ \\ На лапах замшэлых калышацца бор,\\ І пахам дурманіць духмяны чабор.\\ \\ Як добра стаміцца ад цяжкіх дарог,\\ Схіліцца ў знямозе пад елку на мох\\ \\ І слухаць так прагна, і соладка сніць,\\ Як срэбны жаўрук над палямі звініць.\\ \\ Хвалюецца жыта у спелай красе,\\ Чмель з вусаў пылок асцярожна трасе...\\ \\ Зямля залатая з цяжарам палёў\\ І з пошумам рэчак і цёмных бароў,\\ Паслухай маленькага сэрца любоў! ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>беражыце-прыроду]] * [[творы/якуб-колас/карціны-роднай-прыроды-ў-паэме-новая-зям]] * [[ibdc.ped>зімовы-начлег]] * [[ibdc.ped>чалавек-і-прырода]] * [[ibdc.ped>крыштальны-звон-бяроз]]