Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:вера-вярба:вера-вярба-ручнікі

Гэта старая версія дакумента!


Вера Вярба — Ручнікі

У суботу Янка ехаў ля ракі,
Пад вярбой Алёна мыла ручнікі.
«Пакажы, Алёна, броды земляку,
дзе тут пераехаць на кані раку?»
«Адчапіся, хлопец, едзь абы-куды,
не муці мне толькі чыстае вады!»
У маркоце Янка галавой панік,
упусціла дзеўка беленькі ручнік.
«Янка, мой саколік, памажы хутчэй!
Бо плыве, знікае ручнічок з вачэй!»
«Любая Алёна, я ж вады баюсь!
Пацалуй спачатку — што як утаплюсь!»
Супыніўся гнеды пад вярбой густой.
Цалавала Янку Лена над ракой.
Стала ціха-ціха на усёй зямлі,
па рацэ далёка ручнікі плылі…

Падобныя старонкі

  • вера-вярба/вера-вярба-матуліны-рукі
  • вера-вярба/вера-вярба-пралеска
  • вера-вярба/вера-вярба-дарагія-бясконца-мясціны
  • вера-вярба/вера-вярба-бабуліны-казкі
  • вера-вярба/вера-вярба-гусі-клічуць-у-вырай
творы/вера-вярба/вера-вярба-ручнікі.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki