~~META: title = Вера Вярба — Ручнікі &keywords = алёна, янка, ручнікі, вады, вярбой &abstract = Чытаць верш Веры Вярбы "Ручнікі" &iftrue = nan ~~ ====== Вера Вярба — Ручнікі ====== У суботу Янка ехаў ля ракі,\\ Пад вярбой Алёна мыла ручнікі.\\ "Пакажы, Алёна, броды земляку,\\ дзе тут пераехаць на кані раку?"\\ "Адчапіся, хлопец, едзь абы-куды,\\ не муці мне толькі чыстае вады!"\\ У маркоце Янка галавой панік,\\ упусціла дзеўка беленькі ручнік.\\ "Янка, мой саколік, памажы хутчэй!\\ Бо плыве, знікае ручнічок з вачэй!"\\ "Любая Алёна, я ж вады баюсь!\\ Пацалуй спачатку — што як утаплюсь!"\\ Супыніўся гнеды пад вярбой густой.\\ Цалавала Янку Лена над ракой.\\ Стала ціха-ціха на усёй зямлі,\\ па рацэ далёка ручнікі плылі... ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/вера-вярба/вера-вярба-матуліны-рукі]] * [[творы/вера-вярба/вера-вярба-пралеска]] * [[творы/вера-вярба/вера-вярба-дарагія-бясконца-мясціны]] * [[творы/вера-вярба/вера-вярба-бабуліны-казкі]] * [[творы/вера-вярба/вера-вярба-гусі-клічуць-у-вырай]]