~~META: title = Вера Вярба — Ручай і ялінка &keywords = лесе, песня &abstract = Верш Веры Вярбы "Ручай і ялінка" &iftrue = nan ~~ ====== Вера Вярба — Ручай і ялінка ====== – Ялінка-ялінка,\\ пра што ты шапочаш?\\ Аб чым ты сумуеш,\\ сказаць нешта хочаш?\\ \\ Дзень сёння пагожы,\\ снег выпаў так рана,\\ стаіш ты прыгожа\\ і светла прыбрана.\\ \\ – Я ўспомніла лета:\\ пад хвояй імглістай\\ на сонцы іскрыўся\\ ручай серабрысты.\\ \\ Ён быў, як званочак,\\ адзіны ў лесе,\\ і днём і ўночы\\ спяваў сваю песню.\\ \\ Ды песня замоўкла,\\ як сцюжа настала,\\ і ў лесе самотна\\ і холадна стала. ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>па-дарозе-са-школы]] * [[творы/эдуард-валасевіч/эдуард-валасевіч-ручай-і-возера]] * [[творы/вера-вярба/вера-вярба-гусі-клічуць-у-вырай]] * [[творы/вера-вярба/вера-вярба-бабуліны-казкі]] * [[творы/вера-вярба/вера-вярба-пралеска]]