Да позняга вечара Кнігу вучу, За новай чытанкаю Спаць не хачу. Мне бацька гаворыць: – Ты з кнігай дружы, Ты роднае слова, Сынок, беражы. І слова, і песню, Што ў полі пяюць, Шануй, як Радзіму, Як маці сваю.