~~META: title = Вера Вярба — Пралеска &keywords = пралеска, белыя, бярозы &abstract = Чытаць верш Веры Вярбы "Пралеска" &iftrue = nan ~~ ====== Вера Вярба — Пралеска ====== Белыя бярозы\\ Спалі на узлеску,\\ А сваю галоўку\\ Узняла пралеска.\\ \\ Тоненькую ножку\\ З-пад пярыны белай\\ На зямлю пралеска\\ Ставіла нясмела.\\ \\ А снягі наўкола –\\ Ні канца, ні краю.\\ Страшна стала кветцы:\\ – Я адна – жывая!\\ \\ Кажа зверху сонца:\\ – Зорачка лясная,\\ З новым нараджэннем\\ Я цябе вітаю!\\ \\ Белыя бярозы\\ Разам зашапталі:\\ – Мы цябе, пралеска,\\ Ўсю зіму чакалі.\\ \\ І старая елка\\ Голасна ўздыхнула:\\ – Вясна надыходзіць,\\ А зіма мінула. ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>першы-снег]] * [[творы/казімір-камейша/казімір-камейша-першы-снег]] * [[творы/якуб-колас/якуб-колас-першы-снег]] * [[ibdc.ped>першы-снег-3700]] * [[творы/юрась-свірка/юрась-свірка-з-першым-снегам]]