~~META: title = Вера Вярба — Мой край &keywords = край &abstract = Чытаць верш Веры Вярбы "Мой край" &iftrue = nan ~~ ====== Вера Вярба — Мой край ====== Ад ветру гнуцца вербалозы,\\ Бяжыць дарога напрасткі.\\ Мой край – бялюткія бярозы\\ Абапал сіняе ракі.\\ \\ Мой край – лугі і пералескі,\\ Крыніцы звон і шум лясны,\\ Мой край – блакітныя пралескі\\ На сцежках ранняе вясны.\\ \\ Высока ў небе вырай кружыць,\\ Ляціць за сіні небакрай.\\ Не забывай ніколі, дружа,\\ Сваю зямлю, свой родны край. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/янка-купала/тэма-народнага-жыцця-і-любоў-да-радзімы-]] * [[творы/алесь-разанаў/алесь-разанаў-радзіма]] * [[ibdc.ped>скарбы-нашай-радзімы]] * [[творы/алесь-бачыла/алесь-бачыла-радзіма-мая-дарагая]] * [[ibdc.ped>ганарымся-бацькаўшчынай]]