~~META: title = Вера Вярба — Матуліны рукі &keywords = матуліны, рукі &abstract = Чытаць верш Веры Вярбы "Матуліны рукі" &iftrue = nan ~~ ====== Вера Вярба — Матуліны рукі ====== З маленства яны нас\\ Да сэрца гарнулі,\\ Пяшчотныя, добрыя\\ Рукі матулі,\\ Што з ранку працуюць\\ Няспынна і лоўка –\\ Дачушку накормяць,\\ Прычэшуць галоўку,\\ Кашулю пашыюць,\\ Правераць задачу\\ I сына суцешаць,\\ Калі той заплача.\\ Матуліны рукі\\ Нас цешаць, галубяць,\\ Так шчыра, як маці,\\ Ніхто нас не любіць.\\ Матуліны рукі –\\ Адзіныя ў свеце,\\ Шануйце, любіце\\ Заўсёды іх, дзеці. \\ ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/янка-золак/янка-золак-ода-маці]] * [[ibdc.ped>i-надыходзіць-дзень]] * [[ibdc.ped>да-маці]] * [[ibdc.ped>на-скрыжаванні]] * [[ibdc.ped>сустрэча-з-маці]]