~~META: title = Вера Вярба — Дожджык &keywords = Дожджык, Дождж &abstract = Чытаць верш Веры Вярбы "Дожджык" &iftrue = nan ~~ ====== Вера Вярба — Дожджык ====== Дожджык мые, палівае,\\ Дожджык песеньку спявае:\\ "Хто не любіць летні дождж,\\ Той не ходзіць басанож!"\\ Мы з бабуляй вельмі рады:\\ Цёплы дождж напоіць грады,\\ Кожны кусцік, і лясок,\\ І жытнёвы каласок.\\ Трэба ўсім дажджу напіцца,\\ Каб цвісці і каласіцца.\\ Дожджык, дожджык, палівай –\\ Будзе ўвосень ураджай!\\ Адышла за вёску хмарка,\\ Сонца выбліснула ярка,\\ Вольна дыхаюць палі...\\ Колькі шчасця на зямлі! ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>грыбныя-дажджы]] * [[творы/васіль-зуёнак/васіль-зуёнак-сонечны-дождж]] * [[творы/ніна-мацяш/ніна-мацяш-дажджынка]] * [[ibdc.ped>цана-дажджавой-кроплі]] * [[творы/васіль-хомчанка/васіль-хомчанка-дождж]]