~~META: title = Вера Вярба — Дарагія бясконца мясціны... &keywords = крыніцы, журавоў &abstract = Чытаць верш Веры Вярбы "Дарагія бясконца мясціны..." &iftrue = nan ~~ ====== Вера Вярба — Дарагія бясконца мясціны... ====== Дарагія бясконца мясціны,\\ Ваш убор быў заўсёды такі:\\ Чырванеюць маністы рабіны,\\ Белы статак бяроз ля ракі.\\ \\ Ўсё гаворыць тут роднаю мовай:\\ Ад вясенніх грымот да бароў,\\ Ад азёр і шумлівай дубровы\\ Да асенняй журбы журавоў.\\ \\ Да якое ж крыніцы прыпасці?\\ У якія азёры глядзець?\\ Мне пра вашае добрае шчасце\\ Свае шчырыя песні прапець! ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>скарбы-нашай-радзімы]] * [[творы/алесь-бачыла/алесь-бачыла-радзіма-мая-дарагая]] * [[творы/янка-купала/тэма-народнага-жыцця-і-любоў-да-радзімы-]] * [[творы/алесь-разанаў/алесь-разанаў-радзіма]] * [[ibdc.ped>ганарымся-бацькаўшчынай]]