творы:вера-вярба:вера-вярба-гусі-клічуць-у-вырай
Гэта старая версія дакумента!
Вера Вярба — Гусі клічуць у вырай
Гусі клічуць у вырай,
I туманы на беразе,
Нізка вербы старыя
Нахіліліся ў верасні.
Дзе ты, лета, з уцехамі,
Ягад кошыкі поўныя…
Загарэўся пад стрэхамі
Клён, шугаючы полымем.
Гульні ўспомніш у верасні
Ты гадзінаю вольнаю.
Клічуць, клічуць наперадзе
Дні цікавыя школьныя.
Падобныя старонкі
- вера-вярба/вера-вярба-пралеска
- вера-вярба/вера-вярба-матуліны-рукі
- вера-вярба/вера-вярба-бабуліны-казкі
- вера-вярба/вера-вярба-мой-край
- вера-вярба/вера-вярба-дарагія-бясконца-мясціны
творы/вера-вярба/вера-вярба-гусі-клічуць-у-вырай.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1