~~META: title = Вера Вярба — Гусі клічуць у вырай &keywords = верасні, клічуць &abstract = Чытаць верш Веры Вярбы "Гусі клічуць у вырай" &iftrue = nan ~~ ====== Вера Вярба — Гусі клічуць у вырай ====== Гусі клічуць у вырай,\\ I туманы на беразе,\\ Нізка вербы старыя\\ Нахіліліся ў верасні.\\ \\ Дзе ты, лета, з уцехамі,\\ Ягад кошыкі поўныя...\\ Загарэўся пад стрэхамі\\ Клён, шугаючы полымем.\\ \\ Гульні ўспомніш у верасні\\ Ты гадзінаю вольнаю.\\ Клічуць, клічуць наперадзе\\ Дні цікавыя школьныя. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/вера-вярба/вера-вярба-пралеска]] * [[творы/вера-вярба/вера-вярба-матуліны-рукі]] * [[творы/вера-вярба/вера-вярба-бабуліны-казкі]] * [[творы/вера-вярба/вера-вярба-мой-край]] * [[творы/вера-вярба/вера-вярба-дарагія-бясконца-мясціны]]