~~META: title = Вера Вярба — Восень &keywords = восень, свята &abstract = Чытаць верш Веры Вярбы "Восень" &iftrue = nan ~~ ====== Вера Вярба — Восень ====== Восень, мая чарадзейка,\\ Ходзіць па лесе, пяе,\\ I залатая жалейка\\ Песні разносіць яе.\\ \\ Восень, прыйдзі ты ў школу,\\ У светлы адчынены клас.\\ Песням і гульням вясёлым\\ Ты навучыся ў нас.\\ \\ Выйдзем на вуліцы ў свята –\\ Колькі смяшлівых вачэй,\\ Радасць такая ў рабятаў –\\ Сонца яна гарачэй. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/вера-вярба/вера-вярба-бабуліны-казкі]] * [[творы/вера-вярба/вера-вярба-дарагія-бясконца-мясціны]] * [[творы/вера-вярба/вера-вярба-матуліны-рукі]] * [[творы/вера-вярба/вера-вярба-пралеска]] * [[творы/вера-вярба/вера-вярба-гусі-клічуць-у-вырай]]