~~META: title = Вера Вярба — Бабуліны казкі &keywords = бабулі &abstract = Чытаць верш Веры Вярбы "Бабуліны казкі" &iftrue = nan ~~ ====== Вера Вярба — Бабуліны казкі ====== У бабулі маёй\\ Рукі лоўкія,\\ У бабулі маёй\\ Песні доўгія.\\ \\ Разматае клубок\\ З новай казкаю,\\ Прыйдзе хітры каток,\\ Трэцца з ласкаю.\\ \\ Хоча лапкі пагрэць,\\ Завуркоча ён,\\ Ні гуляць, ні дурэць\\ Нам не хочацца.\\ \\ Вось і дзень праляцеў,\\ I не спіцца нам.\\ Бабка казкі пляце\\ Чараўніцаю.\\ \\ 1966 г. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/васіль-вітка/васіль-вітка-казкі-і-краскі]] * [[творы/максім-танк/максім-танк-казка-пра-музыку]] * [[творы/васіль-вітка/васіль-вітка-вавёрчына-гора]] * [[слоўнік/казка]] * [[творы/васіль-вітка/васіль-вітка-ппш]]