~~META: title = Вацлаў Ластоўскі — Прывід &keywords = Ігнат, багіня &abstract = Аналіз апавядання "Прывід" Вацлава Ластоўскага &iftrue = nan ~~ ====== Вацлаў Ластоўскі — Прывід ====== 1. Ігнат, лежачы на печы, думаў аб сваёй паганай долі, марыў аб дастатку, «усёй душой пажадаў іх сабе».\\ 2. Грэчаская багіня прыйшла да Ігната, каб надзяліць яго багаццем. Яна хацела гэта зрабіць у памяць аб продках Ігната.\\ «На галаве багіня мела залаты вяночак, адной рукой прытрымлівала багатую сваю вопратку, ...у другой мела грамадны рог, поўны грошай, дарагіх каменняў і ўсялякага багацця».\\ 3. Багіня расказала Ігнату пра яго продкаў. Гэта былі таленавітыя, прыгожыя, смелыя людзі, якія шмат працавалі, умелі рабіць прыгожыя рэчы. У продкаў было багатае духоўнае жыццё.\\ 4. Народ быў моцны, дужы. «Светлавалосы народ: мужы, як дубы, усе высокія, стройныя, а гордасці колькі было ў светлых вачах іхніх... Нешта з бессмяротных багоў было ў паставе і вачах прадзедаў вашых...» Багіня паважала іх за тое, што яны любілі волю і «запраданыя ў няволю, паміралі моўчкі, бо не пагаджаліся пахіліць галоў сваіх перад чужой воляй».\\ 5. Ігнат разгубіўся і нічога не мог адказаць багіні, ён то «мычаў, то ляскаў зубамі і таптаўся на месцы».\\ «Такі самы вус бялявы, такія самыя вочы, толькі ў вачах не гордасць, але рабства, нявольніцтва пазірае, не адвага і смеласць, а страх у гэтай усёй фігуры, гатовай заўсёды да паклону» .\\ 6. Багіня не пакінула Ігнату скарбаў, таму што бачыла перад сабой раба, які не памятаў пра сваіх мужных і гордых продкаў, а прывык толькі кланяцца ўсім.\\ 7. Пісьменнік прымушае нас задумацца над тым, што становіцца з чалавекам, калі ён губляе сувязь з продкамі, не шануе сваёй спадчыны і культуры. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/вацлаў-ластоўскі/вацлаў-ластоўскі-пад-старасць-адгукнецца]] * [[творы/вацлаў-ластоўскі/вацлаў-ластоўскі-лабірынты]] * [[творы/вацлаў-ластоўскі/вацлаў-ластоўскі-варона-і-рак]] * [[постаці/вацлаў-ластоўскі]] * [[творы/вацлаў-ластоўскі/вацлаў-ластоўскі-сож-і-няпро]]