~~META: title = Вацлаў Ластоўскі — Варона і рак &keywords = гняздо, пытае, новае, каркае &abstract = Чытаць байку Вацлава Ластоўскага "Варона і рак" &iftrue = nan ~~ ====== Вацлаў Ластоўскі — Варона і рак ====== Ляціць варона па-над ракой і каркае, ды так каркае, што не ўцярпеў рак сядзець у сваёй норцы і вылез паўзірацца, чаго яна галосіць. Вылез рак і пытае ў вароны:\\ – Чаго ты гэткі гвалт падняла?\\ – Чаго я гвалт падняла? Кожны будзе крычаць на маім месцы: гняздо, у якім я вясну веснавала і лета летавала, цяпер цалкам усё засмечана.\\ – А куды ж ты цяпер ляціш? – пытае рак.\\ – Новае гняздо шукаць!\\ Падумаў-падумаў рак дый кажа:\\ – Э, кумка, дарэмная твая турбота, бо ты ж і новае гняздо засмеціш... ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-ці-рака-ці-ра-ка]] * [[творы/уладзімір-ягоўдзік/уладзімір-ягоўдзік-рак]] * [[творы/якуб-колас/якуб-колас-рак-вусач]] * [[творы/вацлаў-ластоўскі/вацлаў-ластоўскі-лабірынты]] * [[постаці/вацлаў-ластоўскі]]