Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:васіль-хомчанка:васіль-хомчанка-янкава-рукавічка

Гэта старая версія дакумента!


Васіль Хомчанка — Янкава рукавічка

Выйшла бабуля ў сад, села на ўслончык і пачала вязаць унуку Янку рукавічку.
Раніца была цёплая, ласкавая, грэла сонейка, пад страхой пішчалі вераб’і, а ў траве бегаў коцік.
Апоўдні рукавічка была амаль гатовая.
Вязала бабуля, вязала, ды, седзячы, і заснула.
Коцік убачыў клубок у траве, скокнуў да яго, торкнуў лапкай раз-другі, клубок і закаціўся ў кусты.
А там ляжаў Янка.
– Псік! – прагнаў ён коціка. Потым падняў клубок і пачаў намотваць на яго нітку. Матаў, матаў, а нітцы няма канца.
Бабуля прачнулася і пляснула ў далоні:
– Бацюхны мае! А дзе ж рукавічка?!
А ад рукавічкі адзін пальчык застаўся. Усю рукавічку Янка зноў на клубок пераматаў.

Падобныя старонкі

  • васіль-хомчанка/васіль-хомчанка-яблык
  • васіль-хомчанка/васіль-хомчанка-білеты-у-цырк
  • васіль-хомчанка/васіль-хомчанка-дождж
  • васіль-хомчанка/васіль-хомчанка-звон-пад-зямлёй
  • васіль-хомчанка/васіль-хомчанка-дзве-дашы
творы/васіль-хомчанка/васіль-хомчанка-янкава-рукавічка.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki