~~META: title = Васіль Хомчанка — Янкава рукавічка &keywords = клубок, бабуля, коцік, траве, рукавічка, вязала, янка, рукавічку, матаў &abstract = Чытаць апавяданне Васіля Хомчанкі "Янкава рукавічка" &iftrue = True ~~ ====== Васіль Хомчанка — Янкава рукавічка ====== Выйшла бабуля ў сад, села на ўслончык і пачала вязаць унуку Янку рукавічку.\\ Раніца была цёплая, ласкавая, грэла сонейка, пад страхой пішчалі вераб’і, а ў траве бегаў коцік.\\ Апоўдні рукавічка была амаль гатовая.\\ Вязала бабуля, вязала, ды, седзячы, і заснула.\\ Коцік убачыў клубок у траве, скокнуў да яго, торкнуў лапкай раз-другі, клубок і закаціўся ў кусты.\\ А там ляжаў Янка.\\ – Псік! – прагнаў ён коціка. Потым падняў клубок і пачаў намотваць на яго нітку. Матаў, матаў, а нітцы няма канца.\\ Бабуля прачнулася і пляснула ў далоні:\\ – Бацюхны мае! А дзе ж рукавічка?!\\ А ад рукавічкі адзін пальчык застаўся. Усю рукавічку Янка зноў на клубок пераматаў. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/васіль-хомчанка/васіль-хомчанка-яблык]] * [[творы/васіль-хомчанка/васіль-хомчанка-білеты-у-цырк]] * [[творы/васіль-хомчанка/васіль-хомчанка-дождж]] * [[творы/васіль-хомчанка/васіль-хомчанка-звон-пад-зямлёй]] * [[творы/васіль-хомчанка/васіль-хомчанка-дзве-дашы]]