Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:васіль-хомчанка:васіль-хомчанка-яблык

Гэта старая версія дакумента!


Васіль Хомчанка — Яблык

Дзед быў на рынку і купіў сабе яблык. Вялікі, з залацістымі бакамі і празрысты. Нават зярняткі відаць. Пакруціў дзед у руцэ яблык, хацеў з’есці, ды перадумаў:
– Занясу дадому. Дзяцей пачастую. Дома дзед аддаў яблык унучцы Ніне.
– Ой, які яблык вялікі! – усклікнула Ніна. I толькі яна хацела адкусіць, як прыйшла з работы маці.
– Мамачка, – сказала Ніна, – ты стамілася. Вазьмі, з’еш яблык.
Маці падзякавала Ніне, узяла яблык, палюбавалася ім.
– Я Міхаську пачастую. Ён жа ў нас самы маленькі, – сказала маці. I калі Міхаська вярнуўся з дзіцячага сада, аддала яблык яму.
Міхаська нават ножкамі затупаў ад радасці, такі яблык яму далі – вялікі, залацісты, прыгожы!
Ён дастаў са скрынкі ножык, паглядзеў на дзеда, маму, Ніну і разрэзаў яблык на чатыры часткі.
– Гэта, дзядуля, табе, гэта маме, а гэта мне і Ніне, – падзяліў ён. – Ешце, калі ласка.
Смачны быў яблык. Салодкі, сакавіты. Усе елі, хвалілі Міхаську. А больш за ўсіх хваліў дзядуля.

Падобныя старонкі

  • саджанцы
  • аляксей-пысін/аляксей-пысін-яблык
  • пятрусь-макаль/пятрусь-макаль-смак-яблыка
  • яблычнае-зярнятка
  • юрась-свірка/юрась-свірка-яблык
творы/васіль-хомчанка/васіль-хомчанка-яблык.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki