~~META: title = Васіль Хомчанка — Яблык &keywords = яблык, ніне, маці, вялікі, дзед, пачастую, ніна, міхаська, сказала, дзядуля &abstract = Чытаць апавяданне Васіля Хомчанкі "Яблык" &iftrue = True ~~ ====== Васіль Хомчанка — Яблык ====== Дзед быў на рынку і купіў сабе яблык. Вялікі, з залацістымі бакамі і празрысты. Нават зярняткі відаць. Пакруціў дзед у руцэ яблык, хацеў з’есці, ды перадумаў:\\ – Занясу дадому. Дзяцей пачастую. Дома дзед аддаў яблык унучцы Ніне.\\ – Ой, які яблык вялікі! – усклікнула Ніна. I толькі яна хацела адкусіць, як прыйшла з работы маці.\\ – Мамачка, – сказала Ніна, – ты стамілася. Вазьмі, з’еш яблык.\\ Маці падзякавала Ніне, узяла яблык, палюбавалася ім.\\ – Я Міхаську пачастую. Ён жа ў нас самы маленькі, – сказала маці. I калі Міхаська вярнуўся з дзіцячага сада, аддала яблык яму.\\ Міхаська нават ножкамі затупаў ад радасці, такі яблык яму далі – вялікі, залацісты, прыгожы!\\ Ён дастаў са скрынкі ножык, паглядзеў на дзеда, маму, Ніну і разрэзаў яблык на чатыры часткі.\\ – Гэта, дзядуля, табе, гэта маме, а гэта мне і Ніне, – падзяліў ён. – Ешце, калі ласка.\\ Смачны быў яблык. Салодкі, сакавіты. Усе елі, хвалілі Міхаську. А больш за ўсіх хваліў дзядуля. ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>саджанцы]] * [[творы/аляксей-пысін/аляксей-пысін-яблык]] * [[творы/пятрусь-макаль/пятрусь-макаль-смак-яблыка]] * [[ibdc.ped>яблычнае-зярнятка]] * [[творы/юрась-свірка/юрась-свірка-яблык]]