~~META: title = Васіль Хомчанка — Фарбы возера &keywords = возера, сцёпка, сонца &abstract = "Фарбы возера" - урывак з апавядання Васіля Хомчанкі "Сцёпка" &iftrue = nan ~~ ====== Васіль Хомчанка — Фарбы возера ====== //(з апавядання "Сцёпка")// Я і Сцёпка ідзём па лясной дарозе. Мы спяшаемся на Сітняговае возера. Вельмі рана. Хутка ўзыдзе сонца.\\ Падыходзім да возера.\\ Сцюдзёнае і ружовае, спакойна стыне яно пад ранішнім, такім жа ружовым небам. Пасохлае трысцё на ўзбярэжжы пасерабрыў іней.\\ Узыходзіць сонца. Быццам залатым дажджом сыпанула па зямлі. Усё адразу ажывае, зіхаціць і прыходзіць у рух. Возера, растварыўшы ў сабе фарбы зары, успыхвае сінявой.\\ Сцёпка сцішаны і ўсхваляваны. Мабыць, упершыню ў жыцці ён бачыць такую раніцу. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/васіль-хомчанка/васіль-хомчанка-дзве-дашы]] * [[творы/васіль-хомчанка/васіль-хомчанка-звон-пад-зямлёй]] * [[творы/васіль-хомчанка/васіль-хомчанка-білеты-у-цырк]] * [[творы/васіль-хомчанка/васіль-хомчанка-яблык]] * [[творы/васіль-хомчанка/васіль-хомчанка-янкава-рукавічка]]