творы:васіль-хомчанка:васіль-хомчанка-толікавы-палачкі
Гэта старая версія дакумента!
Васіль Хомчанка — Толікавы палачкі
Настаўніца сказала першакласнікам каб заўтра на ўрок матэматыкі кожны прынёс дзесяць палачак – будуць вучыцца складаць да дзесяці.
Дома Толік папрасіў маму купіць яму лічыльныя палачкі.
– А ці прадаюць іх? – спытала маці.
– Прадаюць. Я ведаю дзе. Сходзім.
І Толік прывёў маці ў кандытарскі магазін.
– Няўжо тут ёсць лічыльныя палачкі?! – здзівілася маці.
– Ёсць. Вунь цукеркі на палачках. Купі мне.
Маці ўсміхнулася і купіла Толіку дзесяць цукерак.
Дарогай Толік смактаў цукерку і думаў, што матэматыка – добрая навука. Хутчэй 6ы яны пачалі вучыцца лічыць да ста. Колькі б палачак тады спатрэбілася!
Падобныя старонкі
- васіль-хомчанка/васіль-хомчанка-звон-пад-зямлёй
- васіль-хомчанка/васіль-хомчанка-янкава-рукавічка
- васіль-хомчанка/васіль-хомчанка-яблык
- васіль-хомчанка/васіль-хомчанка-дзве-дашы
- васіль-хомчанка/васіль-хомчанка-білеты-у-цырк
творы/васіль-хомчанка/васіль-хомчанка-толікавы-палачкі.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1