~~META: title = Васіль Хомчанка — Толікавы палачкі &keywords = маці, толік, прадаюць, лічыльныя, палачкі, вучыцца, палачак, дзесяць &abstract = Апавяданне Васіля Хомчанкі "Толікавы палачкі" &iftrue = nan ~~ ====== Васіль Хомчанка — Толікавы палачкі ====== Настаўніца сказала першакласнікам каб заўтра на ўрок матэматыкі кожны прынёс дзесяць палачак – будуць вучыцца складаць да дзесяці.\\ Дома Толік папрасіў маму купіць яму лічыльныя палачкі.\\ – А ці прадаюць іх? – спытала маці.\\ – Прадаюць. Я ведаю дзе. Сходзім.\\ І Толік прывёў маці ў кандытарскі магазін.\\ – Няўжо тут ёсць лічыльныя палачкі?! – здзівілася маці.\\ – Ёсць. Вунь цукеркі на палачках. Купі мне.\\ Маці ўсміхнулася і купіла Толіку дзесяць цукерак.\\ Дарогай Толік смактаў цукерку і думаў, што матэматыка – добрая навука. Хутчэй 6ы яны пачалі вучыцца лічыць да ста. Колькі б палачак тады спатрэбілася! ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/васіль-хомчанка/васіль-хомчанка-звон-пад-зямлёй]] * [[творы/васіль-хомчанка/васіль-хомчанка-янкава-рукавічка]] * [[творы/васіль-хомчанка/васіль-хомчанка-яблык]] * [[творы/васіль-хомчанка/васіль-хомчанка-дзве-дашы]] * [[творы/васіль-хомчанка/васіль-хомчанка-білеты-у-цырк]]