~~META: title = Васіль Хомчанка — Снег &keywords = цяплей, вожыку, снег &abstract = Чытаць апавяданне Васіля Хомчанкі "Снег" &iftrue = nan ~~ ====== Васіль Хомчанка — Снег ====== Зямля доўга ляжала голая, скамянелая ад марозу. А потым адной ноччу пайшоў снег і ўкрыў усё белай цёплай коўдрай.\\ Ромка дастаў з гарышча лыжы і памчаўся ў поле. Раздолле для хлопца!\\ Ромкаў бацька таксама радуецца. Маладыя яблынькі ў садзе цяпер не замерзнуць. Карані іх добра ўкрыты снегам.\\ I мядзведзю ў бярлозе цяплей стала. Вожыку – у кучы лісця, мышцы – у нары.\\ Усім цёпла, усе радуюцца.\\ Толькі беднаму зайку слёзы. Да зімы не паспеў шэрую поўсць змяніць на белую. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/васіль-хомчанка/васіль-хомчанка-білеты-у-цырк]] * [[творы/васіль-хомчанка/васіль-хомчанка-звон-пад-зямлёй]] * [[творы/васіль-хомчанка/васіль-хомчанка-дзве-дашы]] * [[творы/васіль-хомчанка/васіль-хомчанка-янкава-рукавічка]] * [[творы/васіль-хомчанка/васіль-хомчанка-яблык]]