~~META: title = Васіль Хомчанка — Самы лепшы малюнак &keywords = намаляваў, пеця, маці, посуд, пыласосам, бацька, падлогу, добра &abstract = Чытаць апавяданне Васіля Хомчанкі "Самы лепшы малюнак" &iftrue = nan ~~ ====== Васіль Хомчанка — Самы лепшы малюнак ====== Маці падмятала падлогу, а Пеця сядзеў за сталом і маляваў.\\ – Мама, я цябе намалюю, – сказаў ён.\\ – Намалюй.\\ I Пеця намаляваў маці з венікам у руках.\\ Потым маці чысціла пыласосам дываны.\\ А Пеця таксама яе намаляваў.\\ Прыбраўшы ў кватэры, маці памыла на кухні посуд, наскрэбла бульбы. Пеця намаляваў яе і за гэтай працай.\\ Усе малюнкі расфарбаваў каляровымі алоўкамі. Прыгожая атрымалася маці.\\ Прыйшоў бацька з работы. Пеця адразу ж да яго, пахваліўся:\\ – Тата, зірні, якую я маму намаляваў.\\ Вось яна падлогу падмятае, а вось – з пыласосам. А тут толькі талеркі мые. Праўда, я добра намаляваў?\\ – Добра.\\ – А які самы лепшы малюнак?\\ – Той, які ты не намаляваў, – адказаў бацька.\\ – Які ж гэта?\\ – Дзе і ты памагаеш маме прыбіраць кватэру, мыць посуд, бульбу скрэбці. А не толькі малюеш. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/васіль-хомчанка/васіль-хомчанка-звон-пад-зямлёй]] * [[творы/васіль-хомчанка/васіль-хомчанка-дзве-дашы]] * [[творы/васіль-хомчанка/васіль-хомчанка-янкава-рукавічка]] * [[творы/васіль-хомчанка/васіль-хомчанка-яблык]] * [[творы/васіль-хомчанка/васіль-хомчанка-білеты-у-цырк]]