Гэта старая версія дакумента!
Васіль Хомчанка — Пры апазнанні – затрымаць
Судовы следчы Францішак Багушэвіч са сваім памочнікам Патапенкам займаецца раскрыццём злачынстваў у невялікім горадзе і найбліжэйшых вёсках. Аднаго разу, расследуючы чарговае злачынства, якое ўсе палічылі за падпал, Багушэвіч натыкаецца на доказы больш сур’ёзнай справы. Паступова следчы разумее, што ў горадзе хаваецца тэрарыст-«бамбіст», які вырабляе выбуховыя прыстасаванні для барацьбы з расейскай уладай.
Ідучы па слядах злачынцы, Францішак дазнаецца, што злодзей – гэта Сяргей Сілаеў, вядомы ў горадзе як пан Сакалоўскі. Ён даўні знаёмы Багушэвіча, бо шмат гадоў таму, падчас паўстання 1863-1864 гадоў, выратаваў яго. Следчы спрабуе выратаваць Сяргея, якому здрадзілі і па якога адправілі жандараў. Сілаеў, што хацеў у гэты дзень ажаніцца са сваёй каханкаю Нонай, змушаны ўцякаць разам з ёю.
Крыніца: be.wikipedia.org
Падобныя старонкі
- васіль-хомчанка/васіль-хомчанка-звон-пад-зямлёй
- васіль-хомчанка/васіль-хомчанка-дзве-дашы
- васіль-хомчанка/васіль-хомчанка-яблык
- васіль-хомчанка/васіль-хомчанка-янкава-рукавічка
- васіль-хомчанка/васіль-хомчанка-білеты-у-цырк