~~META: title = Васіль Хомчанка — Пры апазнанні – затрымаць &keywords = следчы, горадзе, францішак, багушэвіч, сілаеў, гадоў &abstract = Чытаць кароткі змест аповесці Васіля Хомчанкі "Пры апазнанні – затрымаць" &iftrue = nan ~~ ====== Васіль Хомчанка — Пры апазнанні – затрымаць ====== Судовы следчы Францішак Багушэвіч са сваім памочнікам Патапенкам займаецца раскрыццём злачынстваў у невялікім горадзе і найбліжэйшых вёсках. Аднаго разу, расследуючы чарговае злачынства, якое ўсе палічылі за падпал, Багушэвіч натыкаецца на доказы больш сур’ёзнай справы. Паступова следчы разумее, што ў горадзе хаваецца тэрарыст-"бамбіст", які вырабляе выбуховыя прыстасаванні для барацьбы з расейскай уладай.\\ Ідучы па слядах злачынцы, Францішак дазнаецца, што злодзей – гэта Сяргей Сілаеў, вядомы ў горадзе як пан Сакалоўскі. Ён даўні знаёмы Багушэвіча, бо шмат гадоў таму, падчас паўстання 1863-1864 гадоў, выратаваў яго. Следчы спрабуе выратаваць Сяргея, якому здрадзілі і па якога адправілі жандараў. Сілаеў, што хацеў у гэты дзень ажаніцца са сваёй каханкаю Нонай, змушаны ўцякаць разам з ёю. Крыніца: [[https://be.wikipedia.org/wiki/Пры_апазнанні_–_затрымаць|be.wikipedia.org]] ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/васіль-хомчанка/васіль-хомчанка-звон-пад-зямлёй]] * [[творы/васіль-хомчанка/васіль-хомчанка-дзве-дашы]] * [[творы/васіль-хомчанка/васіль-хомчанка-яблык]] * [[творы/васіль-хомчанка/васіль-хомчанка-янкава-рукавічка]] * [[творы/васіль-хомчанка/васіль-хомчанка-білеты-у-цырк]]