Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:васіль-хомчанка:васіль-хомчанка-музыка-ў-бары

Гэта старая версія дакумента!


Васіль Хомчанка — Музыка ў бары

Якое раздолле ў зялёным бары летам! Колькі прастору тут для забавы, колькі дзіваў усякіх пабачыш!
Вунь на высокіх кучаравых хвоях і елках смела разгульваюць шустрыя жартаўлівыя вавёрачкі. Яны спрытна зрываюць сухія шышкі ды, спяшаючыся, нясуць у свае гнёзды. I якія працавітыя, руплівыя звяркі – гэтыя маленькія рыжыя вавёрачкі з доўгімі пушыстымі хвосцікамі! Праз усё лета заняты яны работай.
Даўгахвостыя дзятлы ў чорных вопратках з чырвонымі палоскамі заўзята барабаняць па дрэвах сваімі вострымі дзюбамі. Адны з іх заняты звычайнай работай: шукаюць у бары на абед казюлек, другія будуюць жыллё не толькі сабе, а і ўсім, каму яно з лясных жыхароў патрэбна.
Розныя дробныя птушкі пырхаюць між галля. Дружным хорам шчабечуць шпакі, весела пасвістваюць івалгі і дразды. А часта прылятаюць сюды з лісцёвых лясоў і шэрыя зязюлі-непаседы. I такая дзіўная музыка гучыць у бары!

Падобныя старонкі

  • васіль-хомчанка/васіль-хомчанка-звон-пад-зямлёй
  • васіль-хомчанка/васіль-хомчанка-білеты-у-цырк
  • васіль-хомчанка/васіль-хомчанка-яблык
  • васіль-хомчанка/васіль-хомчанка-янкава-рукавічка
  • васіль-хомчанка/васіль-хомчанка-дзве-дашы
творы/васіль-хомчанка/васіль-хомчанка-музыка-ў-бары.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki