творы:васіль-хомчанка:васіль-хомчанка-крыўда
Гэта старая версія дакумента!
Васіль Хомчанка — Крыўда
Вярнуўся Косцік са школы злосным.
– Ты чаму такі? – спытала маці.
– Мне двойку паставілі. За ката.
– За якога ката?
– Вось, – раскрыў Косцік сшытак. – Хіба я дрэнна яго намаляваў?
Кот быў прыгожы. Хвост – трубой, вусы белыя, шэрсць, як у тыгра, паласатая.
– Добры кот, – сказала маці.
– А настаўніцы не спадабаўся. Двойку паставіла.
– Ты, магчыма, сваволіў на ўроку выяўленчага мастацтва?
– Не, – адказаў Косцік. – У нас сёння не было малявання. Я намаляваў яго на ўроку матэматыкі.
Падобныя старонкі
- васіль-хомчанка/васіль-хомчанка-білеты-у-цырк
- васіль-хомчанка/васіль-хомчанка-яблык
- васіль-хомчанка/васіль-хомчанка-звон-пад-зямлёй
- васіль-хомчанка/васіль-хомчанка-янкава-рукавічка
- васіль-хомчанка/васіль-хомчанка-дзве-дашы
творы/васіль-хомчанка/васіль-хомчанка-крыўда.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1