~~META: title = Васіль Хомчанка — Крыўда &keywords = косцік, двойку, ўроку, намаляваў, маці, ката &abstract = Чытаць апавяданне Васіля Хомчанкі "Крыўда" &iftrue = nan ~~ ====== Васіль Хомчанка — Крыўда ====== Вярнуўся Косцік са школы злосным.\\ – Ты чаму такі? – спытала маці.\\ – Мне двойку паставілі. За ката.\\ – За якога ката?\\ – Вось, – раскрыў Косцік сшытак. – Хіба я дрэнна яго намаляваў?\\ Кот быў прыгожы. Хвост – трубой, вусы белыя, шэрсць, як у тыгра, паласатая.\\ – Добры кот, – сказала маці.\\ – А настаўніцы не спадабаўся. Двойку паставіла.\\ – Ты, магчыма, сваволіў на ўроку выяўленчага мастацтва?\\ – Не, – адказаў Косцік. – У нас сёння не было малявання. Я намаляваў яго на ўроку матэматыкі. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/васіль-хомчанка/васіль-хомчанка-білеты-у-цырк]] * [[творы/васіль-хомчанка/васіль-хомчанка-яблык]] * [[творы/васіль-хомчанка/васіль-хомчанка-звон-пад-зямлёй]] * [[творы/васіль-хомчанка/васіль-хомчанка-янкава-рукавічка]] * [[творы/васіль-хомчанка/васіль-хомчанка-дзве-дашы]]