Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:васіль-хомчанка:васіль-хомчанка-гузік

Гэта старая версія дакумента!


Васіль Хомчанка — Гузік

Прыйшла Надзя са школы і сказала:
– Бабуля, у мяне гузік адарваўся. Прышый.
– Нясі, унучачка, іголку з ніткай. Прынесла Надзя іголку і шпульку нітак, аддала бабулі.
– Вочы мае дрэнна бачаць, – сказала бабуля. – Прадзень нітку ў іголку.
Надзя прадзела.
– А зараз вазьмі гузік, прыкладзі яго да паліто, вось сюды. Укалі іголку ў дзірачку. Так, правільна. Цяпер у другую.
Надзя рабіла так, як гаварыла бабуля, і не заўважыла, як гузік прышыла. Потым ужо сама агледзела ўсе гузікі на сваім паліто і сукенках. Дзе слаба трымаліся, падмацавала.
– Можа, і табе, бабуля, трэба дзе гузік прышыць? Давай я прышыю.
Знайшоўся такі гузік на ватоўцы – матляўся на адной нітцы. Надзя адарвала яго зусім і прышыла нанава.
– Дзякуй табе, бабуля, – з усмешкай сказала Надзя.
– За што дзякуй? Ты ж сама ўсё зрабіла.
– А за навуку.

Падобныя старонкі

  • васіль-хомчанка/васіль-хомчанка-звон-пад-зямлёй
  • васіль-хомчанка/васіль-хомчанка-яблык
  • васіль-хомчанка/васіль-хомчанка-білеты-у-цырк
  • васіль-хомчанка/васіль-хомчанка-янкава-рукавічка
  • васіль-хомчанка/васіль-хомчанка-дзве-дашы
творы/васіль-хомчанка/васіль-хомчанка-гузік.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki