~~META: title = Васіль Хомчанка — Гузік &keywords = надзя, бабуля, гузік, іголку, сказала, дзякуй, прышыла, паліто &abstract = Чытаць апавяданне Васіля Хомчанкі "Гузік" &iftrue = nan ~~ ====== Васіль Хомчанка — Гузік ====== Прыйшла Надзя са школы і сказала:\\ – Бабуля, у мяне гузік адарваўся. Прышый.\\ – Нясі, унучачка, іголку з ніткай. Прынесла Надзя іголку і шпульку нітак, аддала бабулі.\\ – Вочы мае дрэнна бачаць, – сказала бабуля. – Прадзень нітку ў іголку.\\ Надзя прадзела.\\ – А зараз вазьмі гузік, прыкладзі яго да паліто, вось сюды. Укалі іголку ў дзірачку. Так, правільна. Цяпер у другую.\\ Надзя рабіла так, як гаварыла бабуля, і не заўважыла, як гузік прышыла. Потым ужо сама агледзела ўсе гузікі на сваім паліто і сукенках. Дзе слаба трымаліся, падмацавала.\\ – Можа, і табе, бабуля, трэба дзе гузік прышыць? Давай я прышыю.\\ Знайшоўся такі гузік на ватоўцы – матляўся на адной нітцы. Надзя адарвала яго зусім і прышыла нанава.\\ – Дзякуй табе, бабуля, – з усмешкай сказала Надзя.\\ – За што дзякуй? Ты ж сама ўсё зрабіла.\\ – А за навуку. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/васіль-хомчанка/васіль-хомчанка-звон-пад-зямлёй]] * [[творы/васіль-хомчанка/васіль-хомчанка-яблык]] * [[творы/васіль-хомчанка/васіль-хомчанка-білеты-у-цырк]] * [[творы/васіль-хомчанка/васіль-хомчанка-янкава-рукавічка]] * [[творы/васіль-хомчанка/васіль-хомчанка-дзве-дашы]]