~~META: title = Васіль Хомчанка — Апельсін &keywords = пеця, бабуля, апельсін, дзве, сказала &abstract = Чытаць апавяданне Васіля Хомчанкі "Апельсін" &iftrue = nan ~~ ====== Васіль Хомчанка — Апельсін ====== Бабуля дастала з сумкі вялікі аранжавы апельсін.\\ – Вось, вазьмі.\\ Пеця ўзяў і хацеў аддаць бабулі, каб яна падзяліла. А бабуля сказала:\\ – Апельсін твой, вось ты і дзялі.\\ Пеця і падзяліў на дзве няроўныя часткі. Бабуля – вялікая, ёй большую частку, Пеця – малы, яму меншую.\\ Елі апельсін і хвалілі. Пеця хутчэй з'еў. А бабуля ела няспешна і з'ела толькі дзве долькі.\\ – Я наелася ўжо, – сказала яна. – Можа, ты мне паможаш?\\ – Памагу, – з ахвотаю згадзіўся Пеця. – Давай! Я ж табе заўсёды дапамагаю. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/васіль-хомчанка/васіль-хомчанка-дзве-дашы]] * [[творы/васіль-хомчанка/васіль-хомчанка-янкава-рукавічка]] * [[творы/васіль-хомчанка/васіль-хомчанка-звон-пад-зямлёй]] * [[творы/васіль-хомчанка/васіль-хомчанка-білеты-у-цырк]] * [[творы/васіль-хомчанка/васіль-хомчанка-яблык]]