~~META: title = Васіль Зуёнак — Бадзірог &keywords = баран, Бадзірог &abstract = Верш Васіля Зуёнка "Бадзірог" &iftrue = nan ~~ ====== Васіль Зуёнак — Бадзірог ====== Бадзірог,\\ Бадзірог –\\ Не пускае за парог:\\ Дзеці ў хаце туляцца,\\ А ён –\\ Ідзе па вуліцы,\\ Бэкае і мэкае,\\ Ледзь не кукарэкае, –\\ Уцякайце – хто куды\\ Ад рагатае бяды!..\\ \\ Раптам бачыць Бадзірог\\ Новыя вароты –\\ І з усіх чатырох,\\ І з усёй ахвотай:\\ "Што –\\ Хіба я не баран?!" –\\ Паімчаўся на таран!\\ \\ Ну а потым –\\ Што было там? –\\ Зараз вам усё скажу:\\ Дзве прабоіны ў варотах\\ І аўчынка на кажух. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/васіль-зуёнак/васіль-зуёнак-сон]] * [[творы/васіль-зуёнак/васіль-зуёнак-у-люстэрку-свіцязі]] * [[творы/васіль-зуёнак/васіль-зуёнак-у-грымотах-ашалелых-веку]] * [[творы/васіль-зуёнак/васіль-зуёнак-гаварыла-маці]] * [[постаці/васіль-зуёнак]]