~~META: title = Васіль Зуёнак — Я са шляхоў далёкіх... &keywords = далёкіх, шляхоў, сынам, зіхатлівыя, смяшынкі-знічкі, адносінах, маці, героя, галоўнае, сонцаў, завушніцы, каралі, падарункі, пачуцці, мужнасць &abstract = Чытаць верш і адказы на пытанні да верша Васіля Зуёнка "Я са шляхоў далёкіх..." &iftrue = nan ~~ ====== Васіль Зуёнак — Я са шляхоў далёкіх... ====== Я са шляхоў далёкіх і цяжкіх\\ Дамоў гасцінцаў прывязу такіх:\\ З паклонам бацьку –\\ Мужнасць і адвагу;\\ Братам – па-брацку:\\ Да палётаў прагу;\\ На завушніцы для малой сястрычкі –\\ Дзве зіхатлівыя\\ Смяшынкі-знічкі;\\ Ласкавай жонцы –\\ Зорак на каралі;\\ Сынам – сто сонцаў\\ Неадкрытых\\ I сто даляў...\\ I кожны будзе ў захапленні, мусіць...\\ ...Дзень добры, мама, вось і я, вярнуўся... \\ \\ Адказы на пытанні:\\ 1. Верш [[постаці/васіль-зуёнак|Васіля Зуёнка]] "Я са шляхоў далёкіх..." перадае пачуцці лірычнага героя. Твор прасякнуты радасным настроем прадчування сустрэчы з блізкімі людзьмі: маці, бацькам, сястрычкай, братамі, жонкай і сынам.\\ 2. У сваім маналогу лірычны герой уяўляе пра тое, як ён пасля доўгага падарожжа сустрэнецца са сваімі роднымі. Ён усхваляваны сустрэчай з роднымі яму людзьмі. Але падарункі яго не зусім звычайныя. Замест канкрэтных рэчаў ён збіраецца падарыць сваім блізкім прыгажосць усяго свету, у якім пераважаюць перш за ўсё маральныя якасці: "мужнасць і адвага", "да палётаў прага", а таксама "дзве зіхатлівыя смяшынкі-знічкі" на завушніцы маленькай сястрычцы, для жонкі зоркі на каралі, сынам – "сто сонцаў неадкрытых і сто даляў...". Аўтар выдатна ведае, што чакаюць ад яго блізкія людзі – не падарункаў, а адносін. Менавіта не матэрыяльныя рэчы, а пачуцці, што вельмі важна ў блізкіх сямейных адносінах.\\ 3. Падарункі не галоўнае, галоўнае прыхавана ў іншасказальным сэнсе радкоў – адносінах героя да сваёй сям’і, усеабдымнай любові да сваякоў, а асабліва да маці.\\ 4. Галоўны чалавек у жыцці – матуля. Для яе самы галоўны падарунак – вяртанне сына дадому, сустрэча з ім і яго любоў і ўвага. ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>сустрэча-з-маці]] * [[творы/янка-золак/янка-золак-ода-маці]] * [[ibdc.ped>i-надыходзіць-дзень]] * [[ibdc.ped>на-скрыжаванні]] * [[ibdc.ped>да-маці]]