~~META: title = Васіль Зуёнак — Я пакідаю галасы... &keywords = пакідаю &abstract = Чытаць верш "Я пакідаю галасы..." Васіля Зуёнка &iftrue = nan ~~ ====== Васіль Зуёнак — Я пакідаю галасы... ====== Я пакідаю галасы —\\ Звінець і ўноч і ўдзень:\\ Я пакідаю вам лясы\\ Маіх трывог, надзей.\\ Я пакідаю вам грахі:\\ Грыбное без грыбніц\\ I Глуск глухі, дзе з-пад страхі\\ Не шухнуць вераб'і,\\ Палёў пратручаную медзь,\\ Касяк свінцовых рыб, —\\ I ўсё каб той, надзённы, мець...\\ А вы інакш змаглі б?..\\ Я пакідаю вам правы\\ Мяне судзіць навек,\\ Крычаць, якія цацы вы.\\ А я? Не чалавек?\\ Як рыба ў помарак аб лёд,\\ Хіба не біўся я?\\ Я б мог схавацца за парод.\\ I ўсё ж — віна мая.\\ Я пакідаю вам зямлю\\ Такой, якая ёсць,\\ Якую трачу і люблю\\ I на якой не госць.\\ I толькі аб адным прашу:\\ Ідзіце на крыжы,\\ Каб нашай мовы весні шум\\ Усіх нас перажыў. ===== Падобныя старонкі ===== * [[слоўнік/літаратурная-мова]] * [[слоўнік/мова-мастацкай-літаратуры]] * [[слоўнік/вершаваная-мова]] * [[слоўнік/аўтарская-мова]] * [[слоўнік/няўласна-простая-мова]]